У жывым эфіры Свабоды — экс-кіраўнік БТ Аляксандар Зімоўскі, паводле якога «здольнасьць беларускіх СМІ фармаваць грамадзкую думку, адрозную ад расейскай, у Беларусі ў раёне нуля». Цяпер ён працуе мэдыя-кансультантам у Санкт-Пецярбурзе. У перадачы ўдзельнічаюць Ганна Соўсь і Юры Дракахруст.
Соўсь: Аляксандар, нядаўна ў інтэрвію «Белорускаму журналу вы выказалі думку пра тое, што «здольнасьць беларускіх СМІ фармаваць грамадзкую думку, адрозную ад расейскай, у Беларусі ў раёне нуля». У пэўнай ступні з вамі можна пагадзіцца, у нечым можна паспрачацца. Але чаму так атрымалася? Больш за 23 гады ўлады Беларусі трымаюць пад моцным кантролем усе СМІ, незалежныя СМІ ледзь выжываюць пад вялікім прэсінгам. І калі вынік гэтага кантролю — няздольнасьць фармаваць беларускую грамадзкую думку, то як там атрымалася? Вынікі выбараў кантраляваць атрымалася, а вось такі магутны інструмэнт, як СМІ, выглядае, быў скарыстаны неналежным чынам. Чаму?
Зімоўскі: Кантраляваць СМІ і фармаваць грамадзкую думку — гэта розныя рэчы. Сьвежы прыклад — грамадзкую думку аб сытуацыі ў беларускім войску пасьля трагедыі ў Печах сфармавалі «Наша ніва», Свабода і «Хартыя». А кантроль за СМІ як быў, так і застаўся ва ўладаў. У вас зараз на сувязі некалькі чалавек з аднолькавымі смартфонамі. Адзін посьціць коцікаў, другі прыклейвае сабе вушкі ад труса, трэці — гоніць стрым з эпіцэнтру падзеяў. Гэта залежыць не ад моцы інструмэнту, ад ад мазгоў уладальніка. Так гэта працуе. Read More