Позвонили с Еврорадио. Поговорили... Инджой!
Еўрарадыё: З уладальнікам “Трайпла” Юрыем Чыжом, іншымі буйнымі беларускімі бізнесменамі вам даводзілася сустракацца. Якое засталося ўражанне ад таго ж Чыжа, як ад чалавека і бізнесмена?
Аляксандр Зімоўскі: З Юрыем Аляксандравічам мне даводзілася выпіваць пару-тройку разоў, але не больш за тое: пасядзелі за адным сталом і ўсё — нічога такога, што б нас аб’яднала на будучае. Ацэньваць жа іх бізнес я не бяруся хаця б таму, што беларускі бізнес вельмі закрыты. Рэдка можна ад яго ўбачыць публічную справаздачу, як гэта робіцца на Захадзе. Зыходзячы з гэтага, усе заявы пра тое, што гэты вось — большы алігарх, а гэты — меншы, зробленыя эмпірычным шляхам. Памятаеце, як у Ільфа і Пятрова: “Да вайны ў Чарнаморску чалавек з дзесяццю тысячамі лічыўся мільянерам”? Вось, гэта тычыцца беларускага бізнесу — тут чалавек з хаця б крыху разбухлым кашальком лічыцца мільянерам. А на самой справе, адзіны чалавек, які сапраўды мільярдэр, ён ніколі алігархам не лічыўся і пра яго ніхто ніколі не ўзгадваў. Я кажу пра распрацоўшчыка World of Tanks — вось ён сапраўды доларавы мільярдэр і, калі заўгодна, «алігарх». А так, што мы маем: сядзіць сёння чалавек на “патоках” — ён алігарх, заўтра не сядзіць, і ўжо не алігарх. Read More